Урад выдзеліў 3,86 млн рублёў на мэблю для новага гістарычнага музея

Навіны
Праект гістарычнага музея ў Мінску. Фота: minsknews.by

Савет міністраў пастановай №124 ад 17 сакавіка распарадзіўся павялічыць выдаткі Міністэрства культуры на 3,86 млн рублёў на “іншыя пытанні ў галіне культуры”. Гэтыя грошы пойдуць на куплю абсталявання, мэблі, інвентару, якія не патрабуюць мантажу, для аб’екта «Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ў раёне вул. Арлоўскай г. Мінска».

Пастанова сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дадатковыя грошы на мэблю для музея будуць узяты таксама са сродкаў, прызначаных для Мінкульта на культуру і мастацтва.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.