Савет міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму «Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць» на 2026–2030 гады.
Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, мэтамі праграмы з’яўляюцца:
- павышэнне энергетычнай эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі,
- умацаванне энергетычнай самастойнасці краіны за кошт уцягвання ў паліўна-энергетычны баланс краіны мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, уключаючы аднаўляльныя крыніцы энергіі,
- надзейнае і эфектыўнае задавальненне патрэб рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва ў даступных энергетычных рэсурсах.
У межах дзяржпраграмы ўстаноўлены наступныя мэтавыя паказчыкі:
- зніжэнне энергаёмістасці ВУП на 4% у 2030 годзе ў адносінах да 2025 года пры росце ВУП на 15,8%,
- павышэнне энергетычнай самастойнасці краіны за кошт павелічэння выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў да ўзроўню не менш як 33% у 2030 годзе.
У межах праграмы будуць рэалізаваныя тры падпраграмы:
- «Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў»,
- «Павышэнне энергетычнай самастойнасці»,
- «Збалансаванае развіццё і мадэрнізацыя энергетычнай галіны».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
