У ліпені мацней за ўсё даражэла сезонная гародніна

Навіны
Фото: Sven Scheuermeier, unsplash.com

Сезонная гародніна ўзначаліла рэйтынг росту цэн у ліпені. На гэта ўказваюць даныя Белстата. Пры гэтым у цэлым харчовыя тавары ў мінулым месяцы патаннелі на 0,3%.

Буракі ў ліпені падаражэлі на 57,98% у параўнанні з чэрвенем, морква – на 19,91%, цыбуля – на 16,74%, салодкі перац – на 14,13%, авакада – на 12,43%, бульба – на 9,87%. Падобны рост з’яўляецца звычайным для летніх месяцаў па меры з’яўлення прадукцыі новага ўраджаю.

Мацней за ўсё патаннела таксама гародніна, у асноўным тая, прапанова якой ужо з’яўляецца дастаткова вялікай. Свежыя памідоры патаннелі за месяц на 22,13%, агуркі – на 19,25%, белакачанная капуста – на 19,17%, бананы – на 7,22%, яблыкі – на 5,6%, шакалад – на 5,2%.

У параўнанні са снежнем мінулага года морква падаражэла на 91,9%, буракі – на 84,58%, бульба – на 81,55, цыбуля – на 44,33%, вінаград – на 27,24%.

Найбольшае зніжэнне цэн у параўнанні са снежнем зарэгістравана на агуркі (-60,72%), памідоры (-26,33%), яблыкі (-24,64%), цытрусавыя (-9,35%), бананы (-6,48%).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.