Урад абнавіў склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва

Навіны
Фото: ced.by

У Беларусі абноўлены склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Адпаведнае пастанаўленне сёння падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Узначаліць Савет Турчын. Да гэтага старшынём быў першы намеснік прэм’ера Мікалай Снапкоў. У склад Савета ўключаны 26 чалавек — паспяховыя кіраўнікі прыватнага вытворчага бізнесу рознай галіновай накіраванасці і рэгіянальнага прадстаўніцтва.

«Узначаленыя імі арганізацыі ствараліся з нуля і прайшлі шлях ад ідэі да эфектыўна функцыянуючага прадпрыемства. Асобныя з іх з’яўляюцца пераможцамі Нацыянальнага конкурсу “Прадпрымальнік года” ў намінацыі “Эфектыўны бізнес”», — паведамляе прэс-служба ўрада.

Практычны досвед кіравання прадпрыемствамі дазволіць членам Савета своечасова выяўляць актуальныя праблемы прадпрымальніцкай супольнасці, ацэньваць іх наступствы і прапаноўваць магчымыя варыянты вырашэння, лічыць урад.

З кастрычніка гэтага года паводле ўказу Лукашэнкі склад Савета павінен узгадняцца з ім асабіста. Спіс новага складу пакуль не апублікаваны.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны