МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 17 чалавек.
Сярод іншых у спіс трапіў грамадзянін Расіі Раман Шаркоў і ўрач-неўролаг Руслан Бадамшын. У 2024 годзе яго прыгаварылі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах, а ў 2026 годзе ён атрымаў 2,5 года калоніі. Тыднем раней КДБ уключыў яго ў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці».
Цяпер у «экстрэмісцкім спісе» спісе 6543 прозвішчы.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
