Урача-неўролага Руслана Бадамшына прысудзілі да 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе праект «Белыя халаты». Падрабязнасці мы даведаемся ў бліжэйшы час.
Нагадаем, пра яго затрыманне стала вядома ў жніўні мінулага года.
Папярэдні раз Бадамшына затрымалі 28 лютага 2024 года і ў маі 2024 года прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі за ўдзел у пратэстах. Ён знаходзіўся на «хатняй хіміі». Пасля выбараў Бадамшына затрымлівалі не менш за пяць разоў — на яго складалі пратаколы і арыштоўвалі.
Руслан Бадамшын спецыялізаваўся на спадчынных і набытых нейрамышачных захворваннях, у тым ліку СМА. У доктара 16 гадоў стажу. У 2021 годзе пасля затрыманняў яго звольнілі з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, дзе ён быў урачом функцыянальнай дыягностыкі.
Яго жонку, Таццяну Бадамшыну (яна таксама медык, эндакрынолаг), таксама судзілі па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах.
