29 студзеня Украіна і Расія правялі абмен целамі загінулых.
Як паведамляе Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, Расія перадала 1000 целаў, якія, па сцвярджэнні расійскага боку, належаць украінскім вайскоўцам. Украінскі бок правядзе ідэнтыфікацыю парэшткаў.
Украіна перадала Расіі 38 целаў, паведаміў у Telegram памочнік Уладзіміра Пуціна Уладзімір Мядзінскі.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
