На літоўска-беларускай мяжы 28 сакавіка затрымалі цягач, які лічыцца ўгнаным у Германіі. Яго спрабаваў увезці ў Беларусь грамадзянін Літвы.
Раніцай 28 сакавіка ў пункце пропуску «Шальчынінкай» літоўскія памежнікі праверылі цягач Volvo, якім кіраваў 50-гадовы літоўц. Дакументы на аўтамабіль не выклікалі падазрэнняў, але пры праверцы VIN-нумара высветлілася, што аўтамабіль быў угнаны ў Германіі 25 сакавіка, паведамляе памежная служба Літвы.
Пачата крымінальная справа. Вадзіцеля дапыталі як сведку і адпусцілі. Цягач змешчаны на часовае захоўванне ў памежны атрад.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
