У Зяленскага пракаментавалі артыкул FT аб выбарах ва Украіне

Навіны
Фото: wikipedia.org

“РБК-Украина” апублікавала ананімны каментар крыніцы ў Офісе прэзідэнта Украіны адносна артыкула Financial Times, у якім гаварылася, што прэзідэнцкія выбары і рэферэндум пад ціскам ЗША могуць адбыцца да 15 мая, а прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі можа абвясціць пра іх 24 лютага.

“Пакуль няма бяспекі, не будзе і абвяшчэнняў”, – сказаў суразмоўца выдання.

Разам з тым ва Украіне сапраўды створана рабочая група, якая займаецца механізмам галасавання ва ўмовах вайны або пасля яе завяршэння. Мяркуецца распрацаваць і прыняць спецыяльны закон, які будзе аднаразовым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны