МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 20 чалавек.
Як адзначае праваабарончы цэнтр «Вясна», сярод іншых у спіс дадалі фігурантку справы «дваровых чатаў» Веру Кананенка і яе грамадзянскага мужа Сяргея Кардаша.
Цяпер у спісе 6373 прозвішчы.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
