У Расіі знішчылі 500 кг мясной і малочнай прадукцыі, якую ўвезлі з Беларусі без дакументаў.
Аўтамабіль спынілі ў Бранскай вобласці РФ 22 чэрвеня. Кіроўца растлумачыў, што набыў тавар у адной з крам Гомельскай вобласці. Супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўстанавілі, што прадпрыемства не ўваходзіць у рэестр, які дае яму права экспартаваць прадукцыю ў Расію. Акрамя гэтага, прадукцыя перавозілася без дакументаў і з парушэннем санітарных нормаў.
Тавар быў утылізаваны. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!