Расcельгаснагляд заявіў пра выяўленне схемы незаконнага ўвозу падкаранціннай прадукцыі ў Расію.
З 10 па 30 сакавіка ў Смаленскай вобласці РФ былі затрыманы тры грузавікі, якія перавозілі не менш за 60 тон груш гатунку «Канферэнцыя». На этыкетках было пазначана, што краіна паходжання фруктаў — Турцыя. Кіроўцы прад’явілі копіі актаў каранціннага фітасанітарнага кантролю, датаваныя снежнем 2025 года і выдадзеныя на іншыя транспартныя сродкі, а таксама таварна-транспартныя накладныя на грушы для іх перамяшчэння ўнутры Расіі.
«Дадзенае парушэнне з’яўляецца прыкметай ценявой схемы незаконнага ўвозу еўрапейскіх санкцыйных груш пад прыкрыццём турэцкага паходжання і фальсіфікаваных дакументаў, прызначаных для ўнутрырасійскіх перавозак», — заяўляе Расcельгаснагляд.
Перавозчыкаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Грушы накіравалі на фітасанітарную экспертызу.
