У НАУ заяўляюць пра 15 спробаў вярбоўкі сваіх супрацоўнікаў беларускімі спецслужбамі

Галоўнае
Павел Латушко. Фото: t.me/CabinetBelarus

У Народным антыкрызісным упраўленні заяўляюць пра чарговую спробу вярбоўкі свайго супрацоўніка беларускімі спецслужбамі. Ініцыятар спрабаваў выдаваць сябе за супрацоўніка ўкраінскіх спецслужбаў.

Нагадаем, 23 кастрычніка Акруговая пракуратура ў Варшаве (аддзел па вайсковых справах) ўзбудзіла крымінальную справу паводле артыкула 130 частка 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча (шпіянаж) па факце спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў НАУ і членаў фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» ў Каардынацыйнай Радзе беларускімі спецслужбамі.

У НАУ канстатуюць, што на сёння такіх спробаў было здзейснена 15.

«Мы рэкамендуем беларусам і беларускам, у дачыненні да якіх ажыццяўляюцца спробы вярбоўкі з боку спецслужбаў рэжыму, інфармаваць кампетэнтныя органы краіны вашага знаходжання пра падобныя дзеянні. Гэта важна, паколькі любы кантакт з прадстаўнікамі спецслужбаў рэжыму можа быць інтэрпрэтаваны як супрацоўніцтва, што цягне за сабой сур’ёзную крымінальную адказнасць.

Беларусы і беларускі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, могуць інфармаваць Акруговую пракуратуру Варшавы, аддзел па вайсковых справах, дзе ўжо ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула 130 часткі 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча, нумар справы 3041-8.Ds.101.2025», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны