У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў датэрмінова закрываюць апошнюю выставу

Культура
Фота: ncsm.by

Тэрмін экспанавання выставы твораў з фондавых калекцый «НЦСМ: выбранае» скарачаецца да 2 жніўня 2026 года. «Па незалежных ад нас прычынах», – паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Раней планавалася, што выстава, якая размясцілася ў будынку Нацыянальнага Цэнтра па праспекце Незалежнасці, 47, будзе працаваць да 23 жніўня.

Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў ліквідуецца, а два яго будынкі пераходзяць да іншых устаноў: будынак на Някрасава перадаецца Акадэміі мастацтваў, а пляцоўка каля плошчы Якуба Коласа павінна была функцыяваць да канца верасня, а пасля перайсці да Нацыянальнага мастацкага музея.

Аднак было вырашана спыніць працу апошняй выставы і перадаць будынак Нацыянальнаму музею раней.

«Нядзеля – апошні дзень, калі вы можаце наведаць наш апошні праект», – пішуць у інстытуцыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.