Сёння, у дзень народзінаў Ежы Гедройця, аргкамітэт літаратурнай прэміі, названай у гонар вядомага польска-беларускага публіцыста і рэдактара, абвясціў фіналістаў узнагароды. У кароткі спіс трапілі шэсць кніг беларускіх аўтараў.
“Мэта прэміі Гедройця – не толькі ўганараваць найлепшую кнігу года, але і падтрымліваць літаратурную дыскусію, звяртаць увагу чытачоў і крытыкаў на новыя выданні, адкрываць новыя імёны і выяўляць найважнейшыя тэндэнцыі літаратурнага працэсу. У кароткі спіс увайшлі шэсць кніг, якія журы палічыла найбольш адметнымі сярод выданняў мінулага года”, – адзначаюць арганізатары – Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Шортліст Прэміі Гедройця за найлепшую беларускую кнігу за 2025 год выглядае так:
- «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)

- «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)

- «Лірнік» – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)

- «Радзіна» – Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)

- «Боў і мерць у Хротне» – Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)

- «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)

Сёлета ў складзе журы сярод публічных сябраў: пісьменнік, культуролаг, рэдактар Сяргей Календа, беларускі журналіст і літаратар, лаўрэат прэміі Гедройця мінулага года Сяргей Дубавец, перакладчыца, рэдактарка і літаратуразнаўца Яанна Бэрнатовіч, беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў, пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца Ганна Янкута.
Фінальная цырымонія ўзнагароджання стане адной з ключавых падзей літаратурнага года і адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
