У Мінску кіроўца насмерць збіла мужчыну, які ляжаў у двары, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Трагедыя адбылася сёння каля 13:35 у двары дома №9 па вуліцы Гарэцкага.
46-гадовая кіроўца Geely здзейсніла наезд на чалавека, які ляжаў на праезнай частцы. 43-гадовы мужчына загінуў на месцы.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ Фрунзенскага РУУС і следча-аператыўная група.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
