У Літве сфарміравана новая кіраўнічая кааліцыя. Абноўлены ўрад сфарміруюць Сацыял-дэмакратычная партыя, Дэмакратычны саюз «У імя Літвы», а таксама Саюз літоўскіх сялян, зялёных і хрысціянскіх сем’яў.
Раней сацыял-дэмакраты адмовіліся ад кааліцыі з партыяй «Зара Нёмана».
Распрацавана новае кааліцыйнае пагадненне. Сацыял-дэмакраты захаваюць за сабой пасады прэм’ер-міністра і спікера Сейма.
Як піша Lrytas, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Міндаўгас Сінкявічус усё ж вырашыў заняць пасаду прэм’ер-міністра. Афіцыйна пра гэта яшчэ не абвешчана. Чакаецца, што Сінкявічус паведаміць калегам па партыі пра сваё рашэнне на найбліжэйшым пасяджэнні. На дадзены момант урад Літвы ўзначальвае Інга Ругінене.
Цікава, што з моманту перамогі Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі на выбарах у 2024 годзе яе лідар так і не ўзначаліў урад.