У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава адкрылася выстава «Вока».
У экспазіцыі прадстаўлены археалогія, этнаграфія, творы сучасных мастакоў, а самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў.

На гэтай выставе Веткаўскі музей шукае адказы на загадкі ўласнай культуры:
«Сіла погляду, магія зроку, сурокі. «Недрёманное око». Гаргона, якая позіркам ператварае ў камень. «Не аглядайся!». Вока, зрэнка вока, заплюшчыць вочы, сон як смерць…

Код зроку – чаму сярод іншых моў культуры ён самы запатрабаваны? Як даўно мы ствараем ідэі, прадметы, дзеянні, вобразы, жадаючы кіраваць наймацнейшым нашым (і чужым) органам? Як даўно мы вынаходзім спосабы засцерагчыся ад пранізлівага погляду?

Чаму мы носім пацеркі? Чаму ўзор на ручніку называецца «Вароннія вочы»? Навошта галава крумкача выразана над акном?

На што натхняе вобраз вока сучаснага мастака?»




Выстава будзе працаваць да восені.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
