У дачыненні да былога палітвязня Міколы Дзядка ўзбудзілі новую крымінальную справу. Яго сваякоў выклікаюць на допыты. Пра гэта актывіст напісаў у Facebook.
«Родным паведамілі пра ўзбуджэнне супраць мяне новай крым. справы. Нібыта за „экстрэмісцкія“ публікацыі ці выказванні. Прытым чамусьці ў Віцебску. Бацькоў цягаюць на допыты», — напісаў Мікола.
Дзядок — актывіст анархічнага руху. Яго затрымалі ў лістападзе 2020 года і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. У калоніі на яго завялі новую справу паводле артыкула аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі. Дзядка вызвалілі ў верасні 2025 года пасля перамоваў Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі. Разам з групай з 52 палітвязняў яго вывезлі ў Літву.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
