У БСЖ зацвердзілі лагатып Года беларускай жанчыны

Навіны
Изображение: БСЖ

Беларускі саюз жанчын зацвердзіў лагатып Года беларускай жанчыны. Да гэтага быў праведзены конкурс на яго стварэнне.

Было атрымана больш за 100 розных варыянтаў.

Пераможцай конкурсу стала лідар маладзёжнага крыла Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Яўгенія Пагранічная, паведаміла БелТА.

“Усе сышліся на тым, што ў гэтым варыянце ёсць усё: і сімволіка краіны — чырвона-зялёныя тоны, арнамент, і васілёк — сімвал Беларусі і БСЖ, і, вядома, вобраз беларускай жанчыны, у якім прачытваюцца лёгкасць і сіла, дабрыня і прыгажосць”, — пракаментавала выбар старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.

У БСЖ зацвердзілі лагатып Года беларускай жанчыны

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны