У бліжэйшы час Брэст чакаюць тры дні цвярозасці

Навіны
Фото: unsplash.com

Брэсцкі гарвыканкам у бліжэйшы час абмяжуе продаж алкаголю. Рашэнне камітэта №650 ад 17 красавіка сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Алкаголь не будзе прадавацца ў розніцу:

  • 23 мая,
  • 29 мая,
  • з 8 раніцы 12 чэрвеня да 8 раніцы 13 чэрвеня.

23 і 29 мая ў горадзе будуць праводзіцца мерапрыемствы па прафілактыцы п’янства, 12-13 чэрвеня ў абласным цэнтры адбудуцца школьныя выпускныя вечары.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на аб’екты грамадскага харчавання, а таксама на продаж для правядзення вяселляў і рытуальных абрадаў. Акрамя таго, яны не закрануць крамы ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.