У Беларусі плануюць пабудаваць яшчэ 5 комплексаў пагранзастаў на мяжы з Украінай

Навіны
Фото: gpk.gov.by

У Беларусі плануюць пабудаваць яшчэ пяць комплексаў пагранічных застаў на мяжы з Украінай у 2026 годзе. Як паведаміў на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства, якое адбылося сёння ў Мінску, намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Максім Бутранец, прыярытэтам застаецца далейшае нарошчванне сістэмы размяшчэння сіл і сродкаў органаў пагранічнай службы.

Па яго словах, прыярытэтнымі задачамі для пагранічнага ведамства ў 2026 годзе будзе працяг нарошчвання сістэмы размяшчэння сіл і сродкаў органаў пагранічнай службы. У рамках гэтай работы плануецца пабудаваць яшчэ пяць комплексаў пагранічных застаў на мяжы з Украінай.

На ўкраінскім напрамку ў 2025 годзе сфарміраваныя дзве новыя пагранічныя заставы на ўчастках Мазырскага пагранічнага атрада і Брэсцкай пагранічнай групы. Павялічана штатная колькасць і шэрагу іншых падраздзяленняў мяжы на паўднёвым напрамку.

У ведамстве маюць намер працягнуць рэалізацыю праграм «Пагранічная бяспека на 2026–2030 гады» і «Развіццё пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на перыяд 2023–2027 гадоў.

Асаблівую ўвагу плануюць надаць удасканаленню баявой падрыхтоўкі асабовага складу, мабілізацыйнага рэзерву і палявой вывучкі, а таксама забеспячэнню гатоўнасці да спынення ўзброеных і іншых правакацый на мяжы.

Акрамя таго, працягнецца работа па паляпшэнні ўмоў жыцця і побыту пагранічнікаў і членаў іх сем’яў, уключаючы забеспячэнне жыллём.

Намеснік старшыні ГПК Андрэй Філатаў праінфармаваў, што ў 2025 годзе “у мэтах забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці” Беларусі, у рамках выканання задач, вызначаных праграмай «Развіццё пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы», на мяжы з Польшчай правялі работы па берагаўмацаванні ракі Заходні Буг на ўчастку пагранічнай заставы «Брэст». Плануецца ўключэнне аналагічнага аб’екта будаўніцтва на водным участку адказнасці пагранічнай заставы «Домачава».

Па выніках 2025 года на «зялёнай» мяжы затрымана больш за 2300 парушальнікаў мяжы, а ў 208 выпадках выяўлены таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму больш за мільён рублёў, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны