У Беларусі ідзе раптоўная праверка баявой гатоўнасці ў 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе

Армія
Фото: БелТА

Раптоўная праверка баявой гатоўнасці праводзіцца ў 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі. У ёй задзейнічаны самалёты Су-25, Як-130 і Л-39.

Лётчыкі выконваюць палёты ў якасці кантрольных мішэняў для абазначэння налёту войскаў умоўнага праціўніка на скрайне малых, малых і сярэдніх вышынях — да 3 тысяч метраў — са скорасцю да 600 км/г. Самалёты ўзлятаюць па адным, затым аб’ядноўваюцца ў пары і ідуць па маршруце, пасля чаго разыходзяцца і дзейнічаюць самастойна, праінфармавалі ў ведамстве.

«Мы ў якасці кантрольных мішэняў адпрацоўваем у тым ліку пытанні пераадолення СПА. Гэта адзін з асноватворных момантаў у працэсе вядзення баявых дзеянняў, бо ад паспяховага пераадолення СПА залежыць поспех усяго палёту і выкананне пастаўленай задачы. У рамках такіх палётаў адпрацоўваюцца пэўныя тактычныя прыёмы, робяцца адпаведныя высновы, распрацоўваюцца методыкі», — расказаў лётчык авіябазы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.