Цягнік Адлер — Мінск, які адправіўся з Адлера 25 ліпеня, затрымліваецца на 3 гадзіны. Пра гэта папярэдзілі ў БЧ. Састаў павінен быў прыбыць у беларускую сталіцу сёння ў 17:10.
Аднак, паводле інфармацыі БЧ, цягнік «з-за неспрыяльных умоў надвор’я паступіць з Маскоўскай чыгункі на Беларускую чыгунку з затрымкай арыенціровачна 3 гадзіны».
У БЧ запэўнілі, што будуць прынятыя ўсе меры па скарачэнні часу спазнення цягніка падчас руху па тэрыторыі Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
