Расія нарасціла пастаўкі малочнай прадукцыі ў Беларусь на 25%

Навіны

Расія нарасціла пастаўкі малочнай прадукцыі ў Беларусь на 25%. У студзені – маі яны склалі 40 млн долараў. Пра гэта паведамілі ў расійскім цэнтры “Аграэкспарт”.

“Асноўнымі пазіцыямі, якія забяспечылі такую дынаміку, сталі марожанае (+49%), кісламалочныя прадукты (+42%) і малочная сыроватка (+36%)”, – гаворыцца ў паведамленні.

Беларусь, нароўні з Казахстанам і Узбекістанам, з’яўляецца адным з асноўных рынкаў для расійскай малочнай прадукцыі, агульны аб’ём экспарту якой за пяць месяцаў вырас на 14% у натуральным выражэнні да 104 тыс. т, і на 19% да 245 млн долараў у вартасным выражэнні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.