МТС абвясціў закупку на аднаўленне станцыі ў Гомельскай вобласці пасля паведамленняў пра знішчэнне рэтранслятараў

Галоўнае
Расположение вышки в деревне Тонеж Лельчицкого района Гомельской области. Инфографика "Флагштока"

Мабільны аператар МТС абвясціў тэндар на аднаўленне базавай станцыі ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці пасля паведамленняў пра пашкоджанне аб’ектаў сувязі на Палессі. На старонку закупак на сайце аператара звярнуў увагу «Флагшток».

Гаворка ідзе пра базавую станцыю пад нумарам 1499, размешчаную каля дома культуры ў цэнтры вёскі Тонеж. У дакументацыі закупкі не пазначана, якія менавіта пашкоджанні атрымала інфраструктура, аднак да тэндара прыкладзеныя чарцяжы металаканструкцый і электратэхнічнага абсталявання.

Пачатковы кошт работ па аднаўленні 39-метровай канструкцыі складае амаль 700 тысяч расійскіх рублёў (каля 9 тысяч долараў). Інфармацыя пра кошт закупкі размешчана на расійскай электроннай пляцоўцы. Адзначаецца, што на дадзены момант гэта адзіная закупка МТС, якая прадугледжвае менавіта будаўніча-мантажныя работы па аднаўленні аб’екта.

Раней незалежнае беларускае выданне This Minsk Media паведамляла пра ўдар па вышцы каля Лельчыц 5 ліпеня. Паводле інфармацыі рэсурсу, які спасылаўся на неназваную крыніцу, пасля першай спробы ўдару пачаўся пажар, а затым адбыўся другі ўдар па аб’екце.

«З першага разу не трапілі — пасля падзення дрона пачаўся лясны пажар. Калі прыехалі яго тушыць, сталі сведкамі другой спробы: прыляцела проста ў вышку. Мясцовым жыхарам строга-настрога забаранілі гаварыць пра здарэнне і нават выходзіць з дамоў. Але тут усе ўсё ведаюць», — распавёў адзін з суразмоўцаў выдання.

«Флагшток» праверыў даныя пра пажары ў раёне вёскі Тонеж з дапамогай сэрвісу FIRMS. Згодна з інфармацыяй сэрвісу, узгаранне было зафіксавана днём 28 чэрвеня прыкладна за тры кіламетры на паўночны ўсход ад базавай станцыі МТС.

МТС абвясціў закупку на аднаўленне станцыі ў Гомельскай вобласці пасля паведамленняў пра знішчэнне рэтранслятараў
Выгляд базавай станцыі ў в. Тонеж у 2017 годзе

Нагадаем, 19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень для таго, каб адключыць рэтранслятары для расійскіх дронаў, папярэдзіўшы, што ў адваротным выпадку Украіна знішчыць іх сама. 24 чэрвеня Зяленскі заявіў, што рэтранслятары былі выключаныя 22 чэрвеня.

24 чэрвеня Зяленскі паведаміў, што з 22 чэрвеня перасталі працаваць чатыры рэтранслятары ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
У ноч на 26 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі ў бок Карасценя заляцелі пяць расійскіх дронаў Shahed (або іх імітатараў), верагодна, зноў з выкарыстаннем рэтранслятараў.

У інтэрв’ю ТСН, якое выйшла 30 чэрвеня, галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што Беларусь уключала адзін рэтранслятар, але больш гэтага рабіць не будзе.

«Такім чынам, базавая станцыя ў вёсцы Тонеж можа быць той самай, пра якую казаў Аляксандр Сырскі 29 чэрвеня», – мяркуе «Флагшток».

Як адзначае рэсурс, гэта не адзінае магчымае месца, дзе былі выведзеныя са строю рэтранслятары. Выданню таксама паступала інфармацыя пра пашкоджанне вышкі ў Лоеве ўвечары 24 чэрвеня. Акрамя таго, паведамлялася пра падрыў вышкі ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна, хоць дакладная дата гэтага інцыдэнту невядомая.

МТС абвясціў закупку на аднаўленне станцыі ў Гомельскай вобласці пасля паведамленняў пра знішчэнне рэтранслятараў
Фіксацыя пажару сэрвісам FIRMS. Інфаграфіка «Флагштока»
МТС абвясціў закупку на аднаўленне станцыі ў Гомельскай вобласці пасля паведамленняў пра знішчэнне рэтранслятараў
Геаграфія магчымых удараў Украіны па вышках з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі. Інфаграфіка «Флагштока»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.