Сярэдні намінальны налічаны заробак бюджэтнікаў Беларусі ў чэрвені склаў 2517,1 рубля да выплаты падаткаў. Ён вырас у параўнанні з маем на 4,8%, або на 114,9 рубля.
Рэальны сярэдні заробак у студзені-чэрвені ў бюджэтным сектары вырас на 10,5%. Такія даныя апублікаваў Белстат.
У чэрвені суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга па краіне склалі 81%.
Чэрвеньскі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў:
- у дзяржаўным кіраванні – 3907,9 рубля (+75,9 рубля да папярэдняга месяца),
- у настаўнікаў – 3231,6 рубля (+236,4 рубля),
- у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі – 2135,4 рубля (+90,3 рубля),
- у прафесарска-выкладчыцкага складу – 4250,6 рубля (+895,9 рубля),
- у лекараў – 4563,4 рубля (+130 рублёў),
- у сярэдняга медыцынскага персаналу – 2483,7 рубля (+63,9 рубля).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
