Сапраўдная ўстойлівасць заключаецца ў працы рэальнага сектара эканомікі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на інвестфоруме ва Узбекістане. Ён назваў гэтую краіну стратэгічным партнёрам.
«Тэма нашага пленарнага пасяджэння — інвестыцыйная ўстойлівасць. Ва ўмовах глабальнай турбулентнасці гэта паняцце набывае выключна практычнае значэнне. Сапраўдная ўстойлівасць сёння вымяраецца не абстрактнымі фінансавымі паказчыкамі, а стабільнасцю працы рэальнага сектара. Гэта здольнасць дзяржавы і бізнесу ствараць абароненыя ад знешніх шокаў доўгатэрміновыя вытворчыя і лагістычныя ланцужкі. І галоўны інструмент тут — глыбокая міждзяржаўная кааперацыя», — сказаў Турчын.
Паводле яго слоў, Узбекістан з’яўляецца стратэгічна абсалютна зразумелым і надзейным партнёрам. Прэм’ер адзначыў, што Узбекістан займае трэцяе месца па аб’ёме ўзаемнага гандлю паслугамі з Беларуссю сярод краін СНД. Таксама значна вырас тавараабарот. Стаіць задача выйсці на аб’ём узаемнага гандлю ў 2 млрд долараў.
«Патрэбны якасны пераход да ўзаемных інвестыцый у рэальныя актывы. Лічу, што ў гэтым кірунку маецца нядрэнны зачын. Так, па аб’ёме назапашаных беларускіх інвестыцый Узбекістан займае другое месца сярод краін СНД. Перакананы, сённяшняе мерапрыемства надасць імпульс умацаванню інвестыцыйнага супрацоўніцтва», — дадаў ён.