Тры населеныя пункты пацярпелі ад наступстваў моцнага ветру за суткі. Аранжавы ўзровень надворнай небяспекі дзейнічаў у Беларусі ў нядзелю і панядзелак.
Як паведамляецца ў зводцы МНС, самы моцны вецер з хуткасцю 23 м/с быў зафіксаваны на метэастанцыі Вялікі Межнік Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскай вобласці пацярпелі два населеныя пункты, яшчэ адзін — у Гродзенскай вобласці. Пашкоджаны дахі аб’екта сацкультбыту, двух сельскагаспадарчых будынкаў і пяці іншых пабудоў. Пацярпелых няма.
“Зафіксаваны 33 выпадкі падзення дрэў у Брэсцкай (4), Віцебскай (2), Гомельскай (2), Гродзенскай (10), Мінскай (1) і Магілёўскай (8) абласцях і ў Мінску (6). Упалымі дрэвамі пашкоджаны 2 аўтамабілі ў Мінску”, — дадалі ў МНС.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
