Трамп заявіў пра магчымасць скарачэння ваеннай прысутнасці ў Германіі

Галоўнае
Official White House Photo by Molly Riley

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што плануе скараціць колькасць амерыканскіх войскаў у Германіі.

“Злучаныя Штаты вывучаюць і разглядаюць магчымасць скарачэння колькасці войскаў у Германіі, рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў бліжэйшы час. Дзякуем вам за ўвагу да гэтага пытання!”напісаў ён у сетцы Truth Social.

Планы ЗША па скарачэнні ваеннай прысутнасці ў Еўропе абмяркоўваюцца з пачатку другой кадэнцыі Трампа. Аднак у апошні час прэзідэнт ЗША неаднаразова выказваў незадаволенасць тым, што частка саюзнікаў па НАТА не падтрымала яго аперацыю супраць Ірана. Ён таксама пагражаў перагледзець адносіны з альянсам. Раней СМІ паведамлялі пра розныя варыянты “пакарання” еўрапейскіх саюзнікаў, уключаючы прыпыненне членства Іспаніі ў НАТА, якія абмяркоўваюцца ў атачэнні Трампа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.