Расійская авіякампанія «Аэрафлот» пачала продаж білетаў у рамках інтэрлайн-пагаднення з «Белавія». Яно дазваляе аформіць адзіны білет на стыкоўныя рэйсы дзвюх кампаній.
«Аэрафлот» адкрыў продаж білетаў па інтэрлайн-пагадненні з авіякампаніяй «Белавія». У рамках пагаднення пасажыры змогуць падарожнічаць па адзіным білеце ў Тбілісі, Кутаісі, Батумі, Тэль-Авіў і Туркменбашы праз Мінск. Сегменты паміж Масквой і Мінскам будзе выконваць «Аэрафлот», далей — «Белавія», — паведамілі ў «Аэрафлоце».
Пад пагадненне таксама падпадаюць маршруты з Мінска, Гомеля, Брэста і Магілёва ў Маскву або Санкт-Пецярбург з далейшай перасадкай на рэйсы маршрутнай сеткі «Аэрафлота».
Рэгістрацыя на рэйсы будзе скразной: пасажыры змогуць здаць багаж да канчатковага пункта.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!