«Белавія» пераносіць рэйс з Мінска на кітайскі востраў Хайнань праз надвор’е.
Як паведамілі ў авіякампаніі, сёння і заўтра тайфун Maysak прынясе моцныя вятры і багатыя ападкі на поўдзень Кітая. Ён створыць пагрозу для бяспекі палёту.
Таму «Белавія» пераносіць рэйсы B2 753/754 з Мінска ў Санью і назад на адзін дзень: з 4 ліпеня на 5 ліпеня.
Час вылету 5 ліпеня запланаваны ранейшы, згодна з раскладам.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!