Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных паўстанню 1863–1864 гадоў

Галоўнае
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Па запрашэнні канцылярыі прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага Святлана Ціханоўская узяла ўдзел у цырымоніі ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. Мерапрыемства адбылося сёння ў Варшаве на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі.

Цырымонія адбылася з удзелам ганаровай варты польскай арміі. Падчас урачыстасцяў з прамовамі выступілі прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. У сваіх выступленнях яны падкрэслілі, што барацьба за свабоду і незалежнасць была агульнай справай чатырох народаў — палякаў, літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Прэзідэнт Польшчы таксама прывітаў прысутных прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, паведамляе Офіс лідара дэмсіл.

Пасля выступленняў адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў. У складзе беларускай дэлегацыі вянок усклалі Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан, а таксама ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Пчала».

«Свабода не даецца назаўжды, яе даводзіцца абараняць зноў і зноў. Паўстанне Каліноўскага нагадвае, што ў нас ёсць годнасць, ёсць голас і ёсць права жыць свабодна. Мы шануем памяць паўстанцаў, бо гэты досвед супраціву і салідарнасці важны для нас і сёння, калі Беларусь і Украіна зноў змагаюцца за свабоду ад “рускага свету”», — заявіла Ціханоўская.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў сваім выступленні заявіў, што свабода і незалежнасць народаў рэгіёна з’яўляюцца нязменнай каштоўнасцю, і згадаў «свабодны беларускі народ».

У сваім выступленні ён таксама закрануў актуальную геапалітычную сітуацыю, указаўшы на Расію, якая падзяляе народы ў рэгіёне.

«Мы стаім перад тварам часоў, калі імперыя наносіць удар у адказ, і гэта ўжо не Аляксандр I, не Аляксандр II, не цар Мікалай, не Іосіф Сталін. Гэта Уладзімір Пуцін, — падкрэсліў ён. — Гэта іншая Расія, але ў сваіх дзеяннях гэта ўсё тая ж Расія, якая забівае людзей ва Украіне, якая дэстабілізуе сітуацыю ў нашым рэгіёне, якая па-ранейшаму не ўяўляе сабе іншага вядзення міжнародных адносін, як толькі падзяляць народы паміж сабой і змагацца за тое, каб мы былі падпарадкаваныя нейкім чынам».

«Сёння мы хочам сказаць, што мы вельмі паважаем нашу свабоду, незалежнасць і суверэнітэт і ніколі не адмовімся ад іх, бо за гэта загінулі і ўдзельнікі Студзеньскага паўстання. Імперыі падаюць, а свабода застаецца і заўсёды перамагае, — прыводзіць яго словы канцылярыя прэзідэнта. — Няхай Бог блаславіць свабодную і незалежную Польшчу, няхай Бог блаславіць свабодную Літву, няхай Бог блаславіць свабодную Украіну і свабодны беларускі народ».

Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных паўстанню 1863–1864 гадоў
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных паўстанню 1863–1864 гадоў
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных паўстанню 1863–1864 гадоў
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных паўстанню 1863–1864 гадоў
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская ў Варшаве ўзяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных паўстанню 1863–1864 гадоў
Фота: prezydent.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны