Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 16 сакавіка, у яго ўнесены сайт “Суверэнны свет”, а таксама шматлікія акаўнты ў сацыяльных сетках, звязаныя з ім, у тым ліку сацсеткі Мікалая Бурава. На сайце гаворыцца, што Мікалай Бураў у 2018 годзе падпісаў дэкларацыю дзяржавы “Суверэнны свет” і стаў яго заснавальнікам.
Таксама ў спіс уключылі Telegram-канал “Сход неабыякавых”.
Нагадаем, што абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
