Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў у сваім тэлеграм-канале пахваліўся падпісаннем пагаднення «аб сяброўстве і партнёрстве» з калабарацыйным Народным саветам так званай Данецкай народнай рэспублікі. Падпісанне адбылося падчас XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць з 25 па 26 чэрвеня ў Мінску.
«Умацаванне сувязяў нашых рэгіёнаў — адзін з найважнейшых кірункаў развіцця фундаментальнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — падпісаў фота віцебскі дзеяч.
Раней Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў паведаміла, што ў студзені — красавіку 2026 года Беларусь значна нарошчвала чыгуначны экспарт на акупаваныя тэрыторыі Украіны.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!


