Старонкі Reform.news і іншых СМІ ў Threads унесеныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэтым разам у яго трапілі старонкі Reform.news і іншых СМІ ў Threads.

Рашэннем суда Партызанскага раёна ад 26 студзеня інфармацыйная прадукцыя адразу пары дзясяткаў старонак у Threads была прызнаная экстрэмісцкай. Сярод іх акаўнты СМІ, палітыкаў, актывістаў і ініцыятыў: “Вот Так”, “SYMBAL.BY” “Виктор Бабарико”, “REFORM.news”, “Fundacja Partyzanka”, “Новы Час | Novy Čas”, “Наша Нiва | Nashaniva.com”, “MOST | ПОЛЬША | БЕЛАРУСЬ”, “Mensk Razam”, “Media IQ”, “Медиапроект Маланка”, “МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ”, “Maria Kalesnikava”, “Чай з малинавым варэннем”, “BYSOL”, “Салiдарнасць”, “Зелёный портал”, “CityDog.io – журнал о беларусах”, “ЧестнОК | ЧаснОК”, “БЮРО – расследаваннi пра Беларусь”, “Sergey Bespalov”, “Будзьма беларусамi!”, “Сообщество железнодорожников Беларуси”, “Беларусь Новости”, “БРЦ / Беларускi расследавальнiцкi цэнтр”.

Некаторыя старонкі, напрыклад “Нашай Нівы” і “Радыё Свабода”, раней ужо былі ўключаныя ў спіс на падставе рашэнняў іншых судоў. А старонка ў Threads “МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ” у межах апошняга абнаўлення была ўключаная ў спіс не толькі па ўказаным рашэнні суда, але і па рашэнні суда Жлобінскага раёна.

Таксама ў спіс уключаныя:

  • супольнасць “БЕЛАРУСЫ У ЗША / БЕЛОРУСЫ В США / BELARUSIANS IN USA” сацыяльнай сеткі “Facebook”,
  • старонка “Дзе Навiны?” у сацыяльнай сетцы “Threads”
  • лагатып (лічбавы вадзяны знак) “proinfo. Информационные материалы” — слоўнае абазначэнне, выкананае чорным колерам, якое змяшчае назву “proinfo. Информационные материалы” літарамі “pro”, выкананымі сінім колерам, і літарай “i”, у якой кропка выкананая чырвоным колерам.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме рэгулярна выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўлады і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны