Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі паведаміў, дзе будуць сустракаць вызваленых палітвязняў у Вільнюсе. Кропка сустрэчы будзе тут, на рагу вуліц Želvos і Deltuvos.
Паводле яго слоў, частка з іх зараз знаходзіцца на шляху ў Літву, валанцёры і каардынацыйны штаб гатовыя да прыёму людзей.
Нагадаем, сёння ў Беларусі вызвалілі 250 палітвязняў у межах пагаднення з ЗША. 235 чалавек былі вызвалены ўнутры краіны, яшчэ 15 накіраваны ў Літву.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
