Стаў вядомы артыкул, па якім асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага пасля вяртання ў Беларусь

Галоўнае
Глеб Панасюк. Фото: "Гомельская вясна"

Стаў вядомы артыкул, па якім на пачатку года быў асуджаны жыхар Светлагорска Глеб Панасюк, прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле даных «Гомельскай Вясны», яго асудзілі па ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. Яна ўстанаўлівае адказнасць за ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, а таксама за вербаванне і падрыхтоўку асоб да такога ўдзелу.

Сябры Глеба сцвярджаюць, што ён быў падпісаны на канал палка імя Кастуся Каліноўскага, аднак вербаваннем або навучаннем патэнцыйных байцоў дакладна не займаўся.

34-гадовы Глеб Панасюк вярнуўся на радзіму 8 кастрычніка 2025 года, каб наведаць бацькоў. 9 кастрычніка ён апошні раз выходзіў на сувязь з сябрамі ў Польшчы — патэлефанаваў з вакзала ў Брэсце і паведаміў, што садзіцца на цягнік да Светлагорска. Пасля гэтага сувязь з ім абарвалася. Сябры пачалі яго пошук. У снежні стала вядома, што Панасюк утрымліваецца ў СІЗА №3 у Гомелі. Да гэтага ён знаходзіўся ў гомельскім ІЧУ, куды быў змешчаны па адміністрацыйнай справе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.