Скончыўся тэрмін дзеяння паслаблення санкцый ЗША ў дачыненні да расійскай нафты

Навіны
Фото: Fredrick Filix / Unsplash.com

Скончыўся тэрмін дзеяння ліцэнзіі Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША, якой было ўведзена выключэнне з санкцыйнага рэжыму для расійскай нафты, пагружанай на судны.

Ліцэнзія была выдадзена да 17 мая. З надыходам 18 мая Упраўленне не выдала ніякай новай ліцэнзіі.

На гэтым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заяўляў, што можа вярнуць санкцыі супраць расійскай нафты на фоне дасягнення дамоўленасцей з Іранам і разблакавання Армузскага праліва.

ЗША выдавалі ліцэнзіі на продаж расійскай нафты пасля пачатку вайны з Іранам. Трэба адзначыць, што адна з іх скончылася 16 мая, а наступная ліцэнзія была выдадзена са спазненнем — 18 мая.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.