Сярод вызваленых пяцёра ўкраінцаў – Зяленскі

Навіны
Владимир Зеленский. Скриншот видео

Сярод вызваленых сёння ў Беларусі палітвязняў — пяцёра грамадзян Украіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

“Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў далажыў пра дэталі падрыхтоўкі спецыяльнага мерапрыемства па вызваленні грамадзянскіх асоб, якія знаходзіліся ў Беларусі. Дзякуючы актыўнай ролі Злучаных Штатаў і супрацоўніцтву нашых выведак цяпер на свабоду вяртаюцца каля сотні чалавек, у тым ліку пяцёра ўкраінцаў. Мы дапамагаем нашым амерыканскім партнёрам, і адпаведную дапамогу атрымлівае Украіна. Пры неабходнасці прыцягваюцца спецыяльныя службы нашых суседзяў у Еўропе”, — напісаў ён.

Паводле слоў Зяленскага, ён даручыў ГУР і ўсім службам максімальна актывізаваць працу на расійскім напрамку, каб да Новага года магло адбыцца вызваленне ўкраінскіх ваеннапалонных.

Прэс-служба Лукашэнкі сёння абвясціла пра вызваленне 123 чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны