Лукашэнка «памілаваў» 123 чалавекі

Галоўнае

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб «памілаванні» 123 грамадзян розных краін, асуджаных «за здзяйсненне злачынстваў рознай накіраванасці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць». Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

«У рамках дасягнутых дамоўленасцяў з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і па яго просьбе, у сувязі з адменай незаконных санкцый супраць калійнай галіны Рэспублікі Беларусь, уведзеных Адміністрацыяй папярэдняга Прэзідэнта ЗША Байдэна, і ў сувязі з пераходам у практычную плоскасць працэсу адмены іншых незаконных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Рашэнне аб памілаванні таксама прынята «ў сувязі з просьбамі іншых Кіраўнікоў дзяржаў і зыходзячы з гуманітарных прынцыпаў і агульначалавечых і сямейных каштоўнасцяў».

«Гэты крок накіраваны на паскарэнне пазітыўнай дынамікі развіцця ўзаемаадносін Рэспублікі Беларусь з краінамі-партнёрамі, а таксама ў інтарэсах стабілізацыі сітуацыі ў еўрапейскім рэгіёне ў цэлым», — заявілі ў прэс-службе.

Агульная колькасць «памілаваных» Аляксандрам Лукашэнкам за апошні час асоб — 156 чалавек. Сярод іх — грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што на волю выйшлі некалькі чалавек з каманды Бабарыкі. Вядома, што на волі Марыя Калеснікава.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны