Сярэдняя намінальная налічаная зарплата бюджэтнікаў у снежні склала 2340,3 рубля да выплаты падаткаў. Яна вырасла ў параўнанні з лістападам на 12,9%, або на 267,5 рубля, што звязана з выплатай гадавых прэмій і «трынаццатых» заробкаў.
Рэальная сярэдняя зарплата ў 2025 годзе ў бюджэтным сектары вырасла на 11,3%. Такія даныя апублікаваў Белстат.
У снежні суадносіны зарплаты ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняй па краіне склалі 75,2%.
Снежаньская сярэдняя зарплата ў бюджэтнікаў склала:
- у дзяржаўным кіраванні — 3938 рублёў (+818,3 рубля да папярэдняга месяца),
- у настаўнікаў — 2650 рублёў (+112,4 рубля),
- у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі — 1884,2 рубля (+115,4 рубля),
- у прафесарска-выкладчыцкага складу — 3636,1 рубля (+552,4 рубля),
- ва ўрачоў — 4472,1 рубля (+460,1 рубля),
- у сярэдняга медыцынскага персаналу — 2443,8 рубля (+319 рублёў).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
