Белгідрамет апублікаваў папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі на аўторак — сераду. Тэмпература ў краіне панізіцца, але ўсё роўна будзе спякотна.
«У дзённыя гадзіны 30 чэрвеня — 1 ліпеня (аўторак — серада) на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра складзе +30… +34°С, месцамі па поўдні і паўднёвым захадзе +35… +37°С. У Мінску ў дзённыя гадзіны максімальная тэмпература паветра складзе: 30 чэрвеня +30… +32°С, 1 ліпеня +30… +31°С», — гаворыцца ў папярэджанні.
Нагадаем, сёння ў краіне дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі сёння тэмпература дасягне +35… +39°С, месцамі +30… +34°С. У Мінску +33… +35°С.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!