Сіноптыкі аб’явілі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману

Навіны
Фото: Reform.by

Сіноптыкі аб’явілі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману.

“На працягу сутак 16 снежня (аўторак) у многіх раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцей чакаецца туман. Бачнасць у тумане 100–500 м”, — гаворыцца ў паведамленні.

Заўтра надвор’е ў асноўным будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску і цёплай паветранай масай, толькі ноччу і раніцай па паўночным усходзе адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераважна воблачнае надвор’е.

Без істотных ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −3… +3°С, максімальная днём +1… +6°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны