Шырокая грашовая маса за лістапад вырасла на 2%, або на 1,9 млрд рублёў, і склала на 1 снежня 98 млрд рублёў. Такія даныя апублікаваў Нацбанк. З пачатку года ШГМ вырасла на 10,4%, або на 9,25 млрд рублёў.
У лістападзе аб’ём наяўных грошай у абароце павялічыўся на 1,6%, або на 225,3 млн рублёў да 14,09 млрд рублёў. З пачатку года аб’ём наяўных вырас на 2,23 млрд рублёў, або на 18,8%.
Грашовы агрэгат М1 з улікам перакладных дэпазітаў у лістападзе павялічыўся на 1,4 млрд рублёў да 32,96 млрд рублёў.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні за мінулы месяц вырасла на 2,36 млрд рублёў да 60,54 млрд рублёў.
Рублёвая грашовая маса павялічылася на 2,5 млрд рублёў да 63,35 млрд рублёў.
Дэпазіты ў замежнай валюце ў лістападзе павялічыліся на 37 млн долараў да 11,745 млрд долараў, у тым ліку ўклады фізічных асобаў выраслі на 32,1 млн долараў да 4,94 млрд долараў, а юрыдычных асобаў — на 4,9 млн долараў да 6,8 млрд долараў.
У прэс-службе Нацбанка пры гэтым адзначылі запавольванне тэмпаў прыросту грашовай прапановы. Так, у лістападзе сярэдняя ШГМ вырасла на 16,1% супраць 17% годам раней, а сярэдняя рублёвая грашовая маса — на 24,9% супраць 29,7%.
“Зніжаецца ўзровень валютызацыі эканомікі. Доля рублёвага складніку ў сярэдняй шырокай грашовай масе ўзрасла да 64,3% з 59,8% годам раней. Гэтаму спрыяе рост рублёвых зберажэнняў. Так, сярэдняя велічыня тэрміновых рублёвых дэпазітаў павялічылася ў гадавым вымярэнні на 27,4%, у тым ліку фізічных асобаў — на 37,7%, юрыдычных асобаў — на 17,3%.
Структура сярэдняй рублёвай грашовай масы паляпшаецца. За апошнія 12 месяцаў доля тэрміновых рублёвых дэпазітаў вырасла з 42,6% да 43,4%. Удзельная вага агрэгата М1, які ўключае найбольш ліквідныя грашовыя сродкі (наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты), скарацілася на 1,2 працэнтнага пункта да 52,3%”, — дадалі ў Нацбанку.