Шуневіч назваў колькасць здабытых рысяў і мядзведзяў

Навіны
Игорь Шуневич. Скриншот эфира ОНТ

Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч падвёў вынікі паляўнічага сезона на мядзведзя і рысь. Паляванне на гэтыя віды было дазволена ў мінулым годзе.

Паводле слоў Шуневіча, у мінулым годзе было дазволена забіць 26 мядзведзяў. Аднак паляўнічыя здабылі 18 асобін, у тым ліку 13 самак і 5 самцоў. Усе самкі былі без медзведзянят. Найбуйнейшым трафеем стаў мядзведзь, даўжыня шкуры ад кончыка носа да кончыка хваста склала 222,5 см.

Сезон палявання на рысь Шуневіч назваў правальным. Было дазволена выняць 57 жывёл, аднак паляўнічыя здабылі толькі шэсць. Пры гэтым усе забітыя рысі былі хутчэй папутнай здабычай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны