СБУ заявіла аб паражэнні НПЗ у Ленінградскай вобласці

Навіны
Фото: Киришинефтеоргсинтез

Служба бяспекі Украіны сумесна з Сіламі абароны паразілі НПЗ “Киришинефтеоргсинтез” і нафтаперапампоўвальную станцыю ў Ленінградскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў заяве спецслужбы.

Раней губернатар Ленінградскай вобласці РФ Анатоль Драздзенка паведамляў пра пажар у прамзоне Кірышы ў выніку налётаў беспілотнікаў. Паводле яго слоў, галоўнай мэтай атакі быў НПЗ. Раніцай Драздзенка заяўляў, што пажар лакалізаваны.

Паводле інфармацыі СБУ, у выніку атакі на НПЗ зафіксаваны трапленні ў тры ўстаноўкі, якія адказваюць за першасную перапрацоўку нафты, а на тэрыторыі перапампоўвальнай станцыі паражаны рэзервуар з нафтапрадуктамі.

НПЗ “Киришинефтеоргсинтез” уваходзіць у тройку найбуйнейшых заводаў РФ. Яго магутнасць — 20-21 млн т нафты ў год.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.