Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ўключылі ў базу ўкраінскага цэнтра «Міратворац». На гэта звярнула ўвагу «Радыё “Свабода”».
Рыжанкова ўключылі ў базу 14 снежня. На сайце ён названы «прадстаўніком кіраўніцтва беларускага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і спартыўным функцыянерам».
У якасці падстаў для ўключэння ў базу пазначаныя «прапаганда вайны», «публічная падтрымка расійскай агрэсіі», «удзел у легітымізацыі расійскай акупацыі Данбаса», а таксама замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!