Рэзідэнты “Вялікага каменя” ў 2025 годзе павялічылі інвестыцыі ў асноўны капітал у 3,3 раза да 454,3 млн рублёў, у тым ліку 113,8 млн рублёў былі накіраваны на закупку машын, абсталявання, транспартных сродкаў і г.д. Аб’ём выдаткаў па гэтым артыкуле вырас на 31,6%.
Пры гэтым замежныя крыніцы інвестыцый у асноўны капітал склалі ўсяго 1,3 млн рублёў супраць 50,5 млн рублёў у 2024 годзе. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове таксама скараціліся да 9,5 млн долараў. Яны зменшыліся амаль у тры разы.
У мінулым годзе ў парку быў зарэгістраваны 171 рэзідэнт. За год іх колькасць вырасла на 29 кампаній. Дзейнымі былі 119 рэзідэнтаў, або на 16 больш, чым у 2025 годзе.
Сярэдняспісачная колькасць работнікаў у парку вырасла на 21,7% да 3785,5 чалавека. Іх сярэдняя зарплата склала 3911 рублёў, павялічыўшыся на 10,5%.
У мінулым годзе рэзідэнты парка павялічылі выручку на 6% да 1,7 млрд рублёў. Іх чысты прыбытак вырас у 2,4 раза да 262,6 млн рублёў.
Аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся на 11,4% да 985,5 млн рублёў.
Экспарт тавараў склаў 181,4 млн долараў (+15,7% да 2024 года), а паслугі — 232,6 млн долараў (+38,7%). Імпарт рос апераджальнымі тэмпамі. Імпарт тавараў вырас на 36,6% да 422,1 млн долараў, а паслуг — на 74% да 128,8 млн долараў. У выніку адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 136,9 млн долараў.
За год рэзідэнты заплацілі ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды 255,9 млн рублёў, што на 4% больш, чым за 2024 год.
