Рэйсы з аэрапорта Мінска вылятаюць з затрымкамі

Навіны
Фото: аэропорт Минска

Аэрапорт Мінска сёння раніцай працуе, аднак многія рэйсы былі адпраўленыя з затрымкамі. На гэта паказвае электроннае табло паветранай гавані.

Так, з затрымкай былі адпраўленыя рэйсы «Белавія» ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Стамбул. На дзевяць гадзін пазней павінен вылецець рэйс авіякампаніі ў Дубай. Яго адпраўленне чакаецца ў 12:05.

Таксама з затрымкай у Мінск прыбылі рэйсы з Баку, Батуми. Затрыманы на 1,5 гадзіны рэйс «Белавія» з Масквы. Чакаецца яго прыбыццё ў 12:45.

Нагадаем, у чацвер Беларусь накрыў цыклон, які суправаджаецца вялікімі снегападамі, завірухай, моцным ветрам. За суткі з-за непагадзі ўжо было парушана энергазабеспячэнне у 251 населеным пункце. Раніцай грамадскі транспарт у беларускай сталіцы працуе з перабоямі. Яшчэ ўчора план «Надвор’е» быў уведзены на большай частцы тэрыторыі краіны. БЧ паведамляла пра затрымку цягнікоў. МНС ужо адсправаздачылася пра выратаванне са снежных заносаў больш як 100 транспартных сродкаў. МУС выведзе на дарогі для аказання дапамогі цяжкую тэхніку ўнутраных войскаў, у тым ліку БТР.

Сёння ўзровень надворнай небяспекі быў паніжаны з чырвонага да аранжавага, аднак па краіне назіраецца на большай частцы тэрыторыі моцны снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы і ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны